Прэзентацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пра 16 сакавіка ў Шчучыне і 17 сакавіка ў Смаргоні. Больш за 700 старшакласнікаў і педагогаў двух раёнаў сталі ўдзельнікамі Дзён універсітэта.
З прывітальным словам да прысутных у Шчучыне звярнуўся прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Эдуардавіч Бялых, у Смаргоні - дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, адказны сакратар прыёмнай камісіі Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі.
Старшакласнікі даведаліся пра магчымасці акадэмічнай, навукова-даследчай, культурнай, грамадскай, спартыўнай дзейнасці нашай ВНУ, аб кірунках адукацыйных абменаў з універсітэтамі блізкага і далёкага замежжа. Будучых абітурыентаў асабліва цікавілі парадак прыёму і ўмовы паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2016 годзе.
Для педагагічнай грамадскасці раёнаў былі арганізаваны навучальныя семінары. Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі прадставіў адукацыйны партал універсітэта, а начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Аксана Уладзіміраўна Валюк асвяціла пытанні падрыхтоўкі да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі праз сістэму рэпетыцыйнага тэсціравання.
Акрамя таго, на Днях універсітэта працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі факультэтаў купалаўскай ВНУ. Тут будучыя абітурыенты былі ўцягнутыя ў зносіны з выкладчыкамі і студэнтамі, удзельнічалі ў майстар-класах, кіравалі робатамі і завязвалі турыстычныя вузлы. Школьнікі былі запрошаныя на Дні адкрытых дзярэй факультэтаў.
Таксама купалаўцы падрыхтавалі для старшакласнікаў канцэртную праграму «Абітурыент - 2016! Будзь з намі!», у рамках якой школьнікі пазнаёміліся з творчымі калектывамі нашай ВНУ.
У канцы Дзён універсітэта педагогі, старшакласнікі і іх бацькі выказалі словы падзякі кіраўніцтву ГрДУ імя Янкі Купалы за сістэмную работу ў ажыццяўленні прафесійных намераў навучэнцаў.
- Преподаватели и сотрудники ГрГУ имени Янки Купалы познакомили старшеклассников Щучинского и Сморгонского районов с факультетами вуза
- Представители педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы на интерактивных площадках провели мастер-классы
- Перед участниками Дней университета выступили начальники отделов образования, спорта и туризма Щучинского и Сморгонского районов
- Студенты факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы на интерактивных площадках предлагали будущим абитуриентам поуправлять роботами
- Дни университета прошли в Щучинском и Сморгонском районах
- На Днях университета старшеклассники Щучинского и Сморгонского районов познакомились с ГрГУ имени Янки Купалы
- Будущим абитуриентам в рамках Дней университета рассказали об активной учебной, научной и общественной жизни студентов ГрГУ имени Янки Купалы
- С приветственным словом к участникам встречи в Щучинском районе обратился проректор по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Э. Белых
- Преподаватели и сотрудники ГрГУ имени Янки Купалы ответили на вопросы старшеклассников Щучинского и Сморгонского районов
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы рассказали о преимуществах обучения в купаловском вузе
- Студенты педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы на интерактивных площадках провели мастер-классы
- Для старшеклассников Щучинского и Сморгонского районов купаловцы подготовили концертную программу «Абитуриент – 2016! Будь с нами!»