Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 снежня 2016 года падпісаў Указ № 450 «Аб узнагароджанні».
Згодна з дакументам больш за 25 беларускіх спартсменаў і трэнераў ўдастоены дзяржаўных узнагарод за дасягненне высокіх вынікаў на І Еўрапейскіх гульнях 2015 года ў Баку, XXXI Летніх Алімпійскіх, XV Летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра і значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту .
Так, Ордэнам Пашаны Рэспублікі Беларусь узнагароджаны спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, уладальнік сярэбранага медаля ў кіданні молата на XXXI Летніх Алімпійскіх гульнях, аспірант Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Іван Ціхан.