У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 17-18 сакавіка 2015 года адбылася X міжнародная навуковая канферэнцыя «ТехноОбраз’2015: технологии развития личности обучающихся в условиях человекосообразного образования», прысвечаная 75-годдзю з дня заснавання ВНУ.
На канферэнцыю было пададзена 150 заявак ад навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы і Казахстана. Сярод удзельнікаў - 1 дыпламатычны прадстаўнік, 25 дактароў навук, 62 кандыдата навук, 8 выкладчыкаў, 4 аспіранта, 10 магістрантаў і магістраў і 1 студэнт.
Адкрыў канферэнцыю 17 сакавіка рэктар універсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, адзначыўшы на пленарным пасяджэнні, што юбілейная Х міжнародная канферэнцыя ТехноОбраз'2015 сёлета прысвечана пытанням чалавекасувобразнай адукацыі, бо пашырэнне знешніх межаў асобы прыводзіць да трансфармацыі асобасных арыенціраў і каштоўнасцяў. Андрэй Дзмітрыевіч пажадаў удзельнікам сустрэчы прадуктыўнай працы і годнага прадукту ў выглядзе навуковых артыкулаў.
Павіншавала з пачаткам канферэнцыі дэкан педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Якаўлеўна Кострыца. Прафесар кафедры сацыяльнай і дыферэнцыяльнай псіхалогіі Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў Вячаслаў Ільіч Казарэнкаў пажадаў купалаўскай ВНУ цеснага і актыўнага ўзаемадзеяння з РУДН, уручыў рэктару прывітальны адрас у гонар 75-годдзя ўніверсітэта і падзячны ліст загадчыку кафедры педагогікі Віктару Пятровічу Таранцей за плённае супрацоўніцтва ў педагагічнай сферы.
Рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль на пленарным пасяджэнні выступіў з дакладам «Пошук» чалавека ў адукацыі: што высвятляе ліхтар Дыягена?», у якім адзначыў, што менавіта адукацыя ёсць сродак выяўлення і рэалізацыі магчымасцяў чалавека ў адносінах да сябе і навакольнага свету. Таксама на пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі навукоўцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Універсітэта г. Беласток, Казахскага агратэхнічнага ўніверсітэта імя С. Сейфуліна, Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта і нашай ВНУ.
Затым праца канферэнцыі працягнулася ў рамках секцый і майстар-класаў:
- Філасофска-метадалагічныя, тэарэтычныя і навукова-метадалагічныя праблемы праектавання чалавекасувобразнай адукацыі;
- Праблемы рэалізацыі чалавекасувобразнай адукацыі і дзейнасці ўстаноў адукацыі;
- Метады дыягностыкі вучэбных дасягненняў навучэнцаў у чалавекасувобразнай адукацыі;
- Чалавекасувобразнасць і бесперапыннасць ў адукацыі: інавацыйныя падыходы.
На секцыях даследчыкі розных краін прадставілі даклады, звязаныя з праблемамі сучаснай еўрапейскай і постсавецкай адукацыі.
18 сакавіка адбылося заключнае пленарнае пасяджэнне, на якім свае даклады прадставілі доктар педагагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Р.С. Піонава, доктар сацыяльных навук, лектар кафедры эдукалогіі Шаўляйскага ўніверсітэта Б. Шыленене, ад'юнкт факультэта грамадскіх навук Варміньска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне А.І. Сегень-Матыевіч. Кіраўнікі секцый распавялі пра прадуктыўную працу.
Пасля канферэнцыі рэктар універсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль сустрэўся з прадстаўнікамі дэлегацыі Казахскага агратэхнічнага ўніверсітэта імя С. Сейфуліна і абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва паміж ВНУ, адзначыўшы, што ў бліжэйшы час плануе наведаць Казахстан і сустрэцца з кіраўніцтвам вядучых ВНУ краіны.
- На пленарном заседании с докладам выступил представитель Университета г. Белосток
- После конференции ректор университета А.Д. Король встретился с представителями делегации Казахского агротехнического университета имени С. Сейфуллина
- После конференции ректор университета А.Д. Король встретился с представителями делегации Казахского агротехнического университета имени С. Сейфуллина
- Профессор Российского университета дружбы народов Вячеслав Ильич Казаренков вручил ректору приветственный адрес в честь 75-летия университета
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась X международная научная конференция ТехноОбраз’2015
- Ректор Андрей Дмитриевич Король на пленарном заседании выступил с докладом
- Ректор Андрей Дмитриевич Король на пленарном заседании выступил с докладом
- В ГрГУ имени Янки Купалы ученые Беларуси, России, Литвы, Польши и Казахстана обсудили технологии развития личности обучающихся
- В конференции приняли участие ученые из Беларуси, России, Польши, Литвы и Казахстана
- Делегация Казахского агротехнического университета имени С. Сейфуллина поздравила университет с 75-летием