На міжнародных спаборніцтвах XIV HoppParádé ў Секешфехервары (Венгрыя) беларуская скакуха з шастом - студэнтка факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Жук пабіла свой жа нядаўна ўсталяваны рэкорд Беларусі.
Ірына Жук з'яўлялася адным з фаварытаў турніру і справілася з вышынёй 4,20 м, 4,40 м і 4,50 м. Затым планка была ўсталяваная на адзнацы 4,61 м. Дзве спробы Ірыны Жук былі няўдалымі, а ў заключнай яна паспрабавала ўзяць вышыню 4,67 м і дабілася поспеху. Ёй удалося палепшыць уласнае дасягненне (4,66 м), якое было ўстаноўлена 28 чэрвеня французскім Нансі.