У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 30 сакавіка 2015 года адбыўся фінальны тур алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў ВНУ.
У спаборніцтве прыняў удзел 51 студэнт, сярод іх прадстаўнікі інжынерна-будаўнічага факультэта, фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі і факультэта эканомікі і кіравання, якія выйгралі адборачныя туры.
Вынікі алімпіяды падводзіліся ў асабістым заліку па дзвюх групах:
• група «А» – сярод студэнтаў спецыяльнасцей навукова-педагагічнага і навукова-вытворчага накірунку (класічныя спецыяльнасці ўніверсітэта);
• група «Б» – сярод студэнтаў інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцей.
Так, у групе «А» дыплом II ступені прысуджаны студэнту 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Артуру Хоху (спецыяльнасць «Камп'ютарная бяспека»). Дыпломамі III ступені адзначаны студэнты 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікіта Дзежыц (спецыяльнасць «Інфарматыка») і Дзмітрый Копаць (спецыяльнасць «Эканамічная кібернетыка»).
Дыпломы II ступені атрымалі студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Аляксандра Бяспалава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»), студэнтка 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Юлія Журун («Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканоміцы») і студэнтка 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Вікторыя Лойка (спецыяльнасць «Сусветная эканоміка»).
Дыпломам III ступені адзначаны студэнты 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Мікіта Ілюковіч і Алена Сянько (спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканоміцы»).
Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў алімпіяды адбудзецца на саветах факультэтаў.
Арганізатарам алімпіяды выступіў факультэт матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялся финальный тур олимпиады по математике среди студентов вуза
- В олимпиаде по математике в ГрГУ имени Янки Купалы принял участие 51 студент, среди них представители инженерно-строительного факультета, физико-технического факультета, факультета математики и информатики и факультета экономики и управления
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялся финальный тур олимпиады по математике среди студентов вуза
- Финальный тур олимпиады по математике среди студентов в ГрГУ имени Янки Купалы