У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 26 кастрычніка 2015 года адбыўся семінар «Адукацыйны партал як інструмент дыстанцыйнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу» для маладых спецыялістаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія ўваходзяць уперспектыўны кадравы рэзерв нашай ВНУ.
Удзельнікаў сустрэчы павітала першы прарэктар Святлана Уладзіміраўна Агіевец, адзначыўшы, што ў рамках семінара неабходна абмеркаваць праблемы функцыянавання адукацыйнага партала, з якімі сутыкаюцца ў паўсядзённай працы маладыя выкладчыкі.
Начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Ірына Фёдараўна Кітурка распавяла аб перавагах універсітэцкага сэрвісу: так, партал прадастаўляе выкладчыкам магчымасць праводзіць дыстанцыйныя заняткі - вэбінары, арганізоўваць новыя віды лекцый, распрацоўваць са студэнтамі рознага роду праекты.
Сваім вопытам працы на адукацыйным партале падзяліўся супрацоўнік лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Уладзіміравіч Каляга, распавёўшы, якім чынам можна ацэньваць студэнтаў на сэрвісе, праглядаць іх актыўнасць, уключаць у гутаркі, праводзячы дыстанцыйныя практычныя заняткі. Таксама Алег Уладзіміравіч азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з некаторымі тэхнічнымі наладамі сэрвісу і рэсурсам Wiki, што ўяўляюць сабой калекцыю вэб-старонак з адчыненым доступам для выкладчыкаў і студэнтаў, якія разам ствараюць іх, напаўняюць і рэдагуюць падобна старонках ў свабоднай карыстацкай энцыклапедыі «Вікіпедыя» з мэтай лепшага засваення матэрыялу.
На семінары маладыя выкладчыкі распавялі пра праблемы, якія ўзнікаюць пры правядзенні заняткаў і тэсціраванні студэнтаў на адукацыйным партале. У сваю чаргу арганізатары сустрэчы запэўнілі, што ў цяперашні час распрацаваны падрабязныя інструкцыі карыстання сэрвісам, якія дапамогуць спрасціць карыстанне ім, а сам адукацыйны партал будзе ўдасканалены, і працаваць на ім стане камфортней.
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялся семинар «Образовательный портал как инструмент дистанционного взаимодействия участников образовательного процесса» для молодых специалистов из числа профессорско-преподавательского состава
- Начальник учебно-методического управления ГрГУ имени Янки Купалы И.Ф. Китурко рассказала о преимуществах образовательного портала
- Своим опытом работы на образовательном портале поделился сотрудник лаборатории образовательных инноваций ГрГУ имени Янки Купалы О.В. Коляго