Найбольш актыўных прадстаўнікоў арганізацыі ўшаноўвалі 26 снежня ў рамках навагодняга канцэрта для дзяцей.
Ганаровай граматай і каштоўным падарункам узнагароджана дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая.
Дыпломам за актыўную творчую працу, высокае прафесійнае майстэрства ўзнагароджана дэкан факультэта мастацтваў і дызайну, член ГА «БСЖ» ГрДУ імя Янкі Купалы Людміла Чарнілоўская.
За высокае прафесійнае майстэрства па медыйнаму прадстаўленню вынікаў працы першаснай арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы ГА «Беларускі саюз жанчын» адзначаны Цэнтр па сувязях з грамадскасцю ўніверсітэта.
Ганаровай граматай і каштоўным падарункам узнагароджана намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Юлія Сідаровіч. Таксама дыпломамі адзначаны выкладчыкі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Галіна Пілецкая, Людміла Бубен, Алена Міхеева, культарганізатар каледжа Інга Бышкала.
Нагадаем, што першасная арганізацыя ГрДУ імя Янкі Купалы ГА «БСЖ» сёння налічвае больш за 300 чалавек. У рамках дзейнасці арганізацыі рэалізуюцца праграмы гендэрнай палітыкі, патрыятычнага выхавання, культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці; вядзецца праца па ўмацаванні інстытута сям'і, павышэнні сацыяльнага статусу жанчын, па развіцці прадпрымальніцкіх ініцыятыў і развіцці жаночага руху, развіцці валанцёрскага руху. Прадстаўнікі ГА «БСЖ» ГрДУ імя Янкі Купалы штогод удзельнічаюць у дабрачыннай акцыі «Крыніца дабра і памяці», прысвечанай перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, у марафоне «За моцную і квітнеючую Беларусь!», у святочных шэсцях, прымеркаваных Вялікай Перамозе. Вядзецца актыўная праца па падтрымцы Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы.
У сферы міжнароднага супрацоўніцтва з Саюзам жанчын з Літоўскай Рэспублікі рэалізуецца міжнародны праект «Сацыяльныя інавацыі ў рэгіянальным кантэксце: сацыяльна-эканамічнае развіццё прыгарадных тэрыторый (з нізкім узроўнем урбанізацыі) і павышэнне якасці жыцця».
Па ініцыятыве ГА «БСЖ» ва ўніверсітэце рэалізуецца праект «Спорт у паўсядзённае жыццё моладзі», у рамках якога створана група чэрлідынгу і заўзятараў па падтрымцы жаночай валейбольнай каманды «Камунальнік-ГрДУ», а таксама арганізаваны сацыяльна значны праект «Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра!» з удзелам цэнтра аховы здароўя і абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія», Гродзенскага абласнога клінічнага пярына цыяльна цэнтра, прадстаўнікоў царквы, педагогаў-псіхолагаў.
Члены Беларускага саюза жанчын Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы неаднаразова станавіліся пераможцамі гарадскога конкурсу «Лепшая песня пра любімую маму, пра родную Беларусь». У рамках тыдня маці штогод праводзіцца акцыя «Паштоўка маме». Штогод праводзяцца велікодныя, калядныя кірмашы «Прыкладзі руку», дзе кожны можа рэалізаваць свае хенд-мэйд вырабы. Сродкі ад праведзеных дабрачынных мерапрыемстваў накіроўваюцца ў падшэфныя Дзіцячы дом сямейнага тыпу Жук, у дапаможную школу № 1 г. Гродна, хоспісы і іншыя ўстановы. Кожны год ГА «БСЖ» далучаецца да правядзення акцыі «Збяром партфель разам».