Упершыню творчая гасцёўня «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур» прайшла ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы" 28 лістапада 2017 года. Мерапрыемства было арганізавана ў межах Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «F.-ART.by».
У 2017 годзе ў творчай гасцёўні «Беларусь - скрыжаванне нацыянальных культур» прынялі ўдзел студэнты 4 універсітэтаў: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, якія прадстаўлялі Рэспубліку Беларусь, Туркменістан, Эквадор, Ірак , Кітай, Азербайджан, Таджыкістан, Гану, Бангладэш, Ізраіль, Турцыю і Грузію.
У рамках мерапрыемства адбыліся круглы стол «Адзінства і разнастайнасць нацыянальных культур», падчас якога ўдзельнікі прынялі ўдзел у дыскусіі і выступілі з прэзентацыяй у рамках заяўленай тэматыкі і інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе госці мерапрыемства прынялі ўдзел у рэканструкцыі традыцыйнага вясельнага абраду; пазнаёміліся з гісторыяй нацыянальных танцаў і далучыліся да нацыянальнай танцавальнай культуры; наведалі майстар-класы па кітайскай і арабскай каліграфіі і інш.
Ганаровымі гасцямі творчай гасцёўні «Беларусь - скрыжаванне нацыянальных культур» сталі прадстаўнікі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь: Лі Вэньху (другі сакратар па справах адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь), Лю Чжэньдун, Дай Лэй.