Паглядзець на новы інтэрнат універсітэта з незвычайнага ракурсу прапануе кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры журналістыкі Сяргей Марозаў.
Будаўніцтва новага будынка пачалося ў сакавіку 2019. Наваселле ў новым інтэрнаце плануюць адзначыць у 2020 годзе. Гэта будзе сучаснае трынаццаціпавярховы будынак на 1030 месцаў. На першым паверсе размесцяцца памяшканні адміністрацыйна-гаспадарчай службы, зала для культурна-масавых мерапрыемстваў і агульнауніверсітэцкая бібліятэка з чытальнай залай. З другога па трынаццаты паверхі запраектаваны пакоі для пражывання і абслугоўваючыя памяшканні. У двухпакаёвых блоках будуць пражываць чатыры чалавекі - па два ў кожным жылым пакоі. У кожным блоку - пярэдні пакой з кухняй-нішай, санвузел і душавая. Праектам прадугледжана стварэнне пакояў для пражывання людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Фатограф Сяргей Марозаў працуе ў жанры рэпартажу, пейзажу, партрэта, займаецца аэрафотаздымкай і відэаздымкай, умела сумяшчае навуковую і педагагічную дзейнасць з фотатворчасцю, якой захапіўся ў пачатку 2000-х. Аўтар двух дзясяткаў фотапраектаў і больш за 40 персанальных фотавыстаў у Гродне, Брэсце, Лідзе, Мінску, Маскве, Паланзе. Сяргей Марозаў шматразовы лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. З'яўляецца членам Заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага фотаклуба "Гродна", Беларускага Грамадскага Аб'яднання Фатографаў, Беларускай Федэрацыі беспілотнай Авіяцыі.
Фота Сяргея Марозова і Яраслава Ванюкевіча