Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў да ўдзелу ў конкурсах праграмы Erasmus+.
Асноўныя магчымасці для беларускіх арганізацый па ўдзелу ў мерапрыемствах Erasmus+ у сферы вышэйшай адукацыі складаюць чатыры інструменты: крэдытная мабільнасць, сумесныя магістарскія ступені, стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі і Жан Манэ.
Міжнародная крэдытная мабільнасць (Key action 1) – мабільнасць студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Тэрмін падачы заявак – да 2 лютага 2016 года.
Сумесныя магістарскія праграмы (Key action 1). Тэрмін падачы заявак – да 18 лютага 2016 года.
Сварэнне патэнцыялу у сферы вышэйшай адукацыі (Key action 2) – садзейнічанне супрацоўніцтву і партнёрству, накіраванаму на мадэрнізацыю і інтэрнацыяналізацыю вышэйшых навучальных устаноў і сістэм адукацыі ў краінах-партнёрах, асабліва суседніх з Еўрапейскім саюзам (раней праект TEMPUS). Тэрмін падачы заявак – да 10 лютага 2016 года.
Праект Жан Мане. Тэрмін падачы заявак– 25.02.2016.
Больш падрабязная і актуальная інфармацыя аб Erasmus+:
на афіцыйным сайце праграмы http://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/index_en.htm;
у кіраўніцтве па праграме http://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/discover/guide/index_en.htm;
на сайце офіса праграмы ў Рэспубліцы Беларусь http://erasmus-plus.belarus.unibel.by.
Кантакты ў ГрДУ імя Янкі Купалы
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а (сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці)
Тэл.: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by