Сотні ахоўных экранаў, якія ствараюцца пры дапамозе 3D-друкарак Тэхнапарка, плануюць накіраваць у бальніцы вобласці.
Літаральна некалькі дзён таму ў тэхнапарку быў надрукаваны пробны экземпляр, эфектыўнасць якога ўжо ацанілі медыкі.
- На дадзены момант гатова каля 30 універсальных ахоўных экранаў. Ужо ёсць заяўкі на вытворчасць 740 штук, - распавёў дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Васілевіч. - Паколькі 3D-друк не разлічаны на масавую вытворчасць, на працягу месяца мы зможам надрукаваць не больш за тысячу такіх ахоўных экранаў. Але нават гэта - істотная дапамога для нашай медыцынскай галіны цяпер. На стварэнне аднаго ахоўнага экрана ў нас сыходзіць тры гадзіны. Але мы працягваем аптымізаваць працэс, скарачаць час вытворчасці. Першыя ахоўныя экраны, створаныя ў сценах нашага Тэхнапарка, будуць накіраваныя ў тыя лячэбныя ўстановы вобласці, якія адчуваюць найбольшую патрэбу ў закупцы дадатковых сродкаў індывідуальнай абароны для лекараў.
Для Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы гэта сацыяльны праект: універсальныя ахоўныя экраны рэалізуюцца па сабекошце. Экраны вырабляюцца з высакаякаснага беларускага пластыка. У дадзены момант усе чатыры 3D-друкаркі Тэхнапарка выкарыстоўваюцца выключна для таго, каб дапамагчы забяспечыць медыцынскую галіну рэгіёну неабходнымі ахоўнымі сродкамі.