Праграма IAESTE - гэта асацыяцыя па абмене студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў, якая дае студэнтам 3-4 курсаў, навучанне якіх звязана з тэхнічнымі навукамі, фізікай, хіміяй, інфарматыкай, а таксама біялогіяй, экалогіяй, фармацэўтыкай, сельскай гаспадаркай і інш., магчымасць прайсці стажыроўку за мяжой працягласцю ад 1 да 4 месяцаў у перыяд з мая па верасень.
Праграма абмену прадугледжвае арганізацыю практыкі ў летні перыяд на прынцыпах узаемнасці. У адпаведнасці з яе правіламі беларуская ВНУ павінна прыняць у сябе такую ж колькасць практыкантаў, якую ён накіраваў. Афіцыйны сайт асацыяцыі - http://www.iaeste.org/
На сённяшні дзень у дзейнасці IAESTE прымаюць удзел 85 краін свету. Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў праграме з 2000 года ў якасці асацыяванага члена, а з 2013 года Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам IAESTE.
Па дадатковую кансультацыю звяртайцеся ў аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці orisam@grsu.by