Праграма «Балтыйскі ўніверсітэт» (BUP)
The Baltic University Programme (BUP)
Афіцыйны сайт: www.balticuniv.uu.se
Год уступлення ГрДУ імя Янкі Купалы ў BUP - 2006.
Каардынатар – Алена Мікалаеўна Джух, старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі. Кантактныя дадзеныя: тэл. 740726, e-mail: lenajukh@gmail.com
Праграма створана ў 1991 годзе па ініцыятыве Упсальскага ўніверсітэта (Швецыя) і ўяўляе сабой універсітэцкую сетку, якая складаецца больш чым з 220 універсітэтаў і іншых устаноў вышэйшай адукацыі з 12 краін рэгіёну Балтыйскага мора: Беларусь, Эстонія, Фінляндыя, Германія, Латвія, Літва, Польшча, Расія, Швецыя, Чэхія, Славакія, Украіна.
Праграма «Балтыйскі ўніверсітэт» асноўную ўвагу надае пытанням, актуальным для ўсяго рэгіёну Балтыйскага мора, праблемам устойлівага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя і дэмакратыі ў рэгіёне Балтыйскага мора.
Актыўнасць BUP накіравана на падтрыманне ключавой ролі ўніверсітэтаў у вырашэнні гэтых пытанняў праз:
распрацоўку, укараненне і каардынацыю адукацыйных курсаў для студэнтаў і магістрантаў з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій;
падтрымку міждысцыплінарных даследаванняў і праектаў у супрацоўніцтве з органамі дзяржаўнага кіравання, кампаніямі і іншымі арганізацыямі.
Дзейнасць Праграмы «Балтыйскі Універсітэт», даступная ўсім удзельнікам BUP:
Мерапрыемствы (канферэнцыі, семінар ы пр.) для даследчыкаў;
Мерапрыемствы для выкладчыкаў;
Мерапрыемствы для аспірантаў;
Мерапрыемствы для магістрантаў і бакалаўраў;
Летнія курсы для магістрантаў і бакалаўраў;
Летнія курсы для выкладчыкаў і студэнтаў на парусным караблі SAIL;
Курсы аспірантуры;
Грантавае фінансаванне для бакалаўраў, магістрантаў і аспірантаў;
Конкурс і ўзнагароджанне за лепшыя кандыдацкія дысертацыі года.
Сетка каардынуецца Сакратарыятам Праграмы «Балтыйскі ўніверсітэт», які з'яўляецца часткай Цэнтра Устойлівага Развіцця Упсалы (Uppsala CSD) ва Упсальскім універсітэце (Швецыя). Акрамя таго аператыўнае кіраванне ажыццяўляюць Асацыіраваныя сакратарыяты ў г. Лодзь, Польшча (студэнцкая актыўнасць, Лодзенскі Тэхнічны Універсітэт), г. Гамбург, Германія (даследчая актыўнасць, Гамбургскі ўніверсітэт прыкладных навук) і г. Або, Фінляндзія (адукацыя, Акадэмічны ўніверсітэт Або).