Ход рэалізацыі праекта:
Дыстанцыйныя курсы для насельніцтва
Дасягнутыя вынікі і праведзеныя мерапрыемствы:
Распрацаваны 5 навучальных онлайн курсаў «Англійская мова», «Прадпрымальніцтва і фінансавая пісьменнасць», «Асновы камп'ютарнай бяспекі», «Юрыдычная пісьменнасць», «Энергазберажэнне» для насельніцтва шасці рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
Праведзены інфармацыйныя дні для рэкламавання курсаў, распрацаваных і прапанаваных для навучання насельніцтва рэгіёнаў.
Адрэцэнзавалі распрацаваныя матэрыялы курсаў на адукацыйнай платформе MOODLE.
Праведзены набор слухачоў 5 навучальных курсаў УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы"
Праводзіцца онлайн навучанне слухачоў па 5 курсах.
Праводзяцца он-лайн і вочныя каардынацыйныя нарады з удзелам кіраўнікоў праекта і прадстаўнікоў каардынуючых арганізацый.