- Закуплена сучасная тэхніка і абсталяванне для бібліятэкі;
- ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні Нацыянальных дзён інфармавання пра дзейнасць бібліятэк (Мінск-2017, Брэст - 2018)
- 1-3 сакавіка 2017г. на базе Тэхнічнага ўніверсітэта Дрэздэна (Германія) адбылася рабочая сустрэча партнёраў праекта, якую наведалі дырэктар навуковай бібліятэкі, каардынатар праекта Мікалай Грынько і начальнік аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці, менеджэр праекта Алена Кнор. Падчас сустрэчы партнёры з Беларусі, Арменіі, Малдовы, Ірландыі, Румыніі, Германіі і Грэцыі прааналізавалі вынікі першага года рэалізацыі праекта LNSS, падалі фінансавую справаздачнасць, абмеркавалі распрацаваныя ўніверсітэтамі навучальныя модулі і вынікі праведзеных пілотных трэнінгаў для павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк. Асаблівая ўвага была нададзена правядзенню Нацыянальнага дня бібліятэк, які запланаваны на 19 мая ў Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя таго, у рамках сустрэчы калегі з Тэхнічнага ўніверсітэта Дрэздэна арганізавалі экскурсію ў саксонскую дзяржаўную і ўніверсітэцкую бібліятэку (SLUB), якая знаходзіцца на тэрыторыі ўніверсітэта і з'яўляецца адной з самых вялікіх бібліятэк Германіі.
- Дырэктар навуковай бібліятэкі М.В. Грынько - каардынатар праекта, начальнік аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці Е.Р. Кнор і намеснік начальніка аддзела - загадчык сектара распрацоўкі праектаў І.П. Антонава прынялі ўдзел у стартавай сустрэчы па праекце LNSS, якая адбылася 7-10 сакавіка 2016г. у г. Брашаў (Румынія). На сустрэчы былі пазначаныя найважнейшыя задачы і мерапрыемствы праекта. Акрамя таго, партнёры пазнаёміліся з патрабаваннямі да падрыхтоўкі суправаджальных дакументаў і справаздачнасці па рэалізацыі LNSS, асаблівасцямі фінансавага менеджменту праекта, вопытам ініцыяцыі і рэалізацыі праектаў у партнёрскіх ВНУ кансорцыума.
- 12-13 мая 2016 года на базе ГрДУ імя Янкі Купалы адбыліся семінар і трэнінг «Англійская мова для спецыяльных мэтаў» для супрацоўнікаў навуковай бібліятэкі ВНУ. Семінар і трэнінг правялі еўрапейскія партнёры - прафесар Універсітэта Трансільваніі ў Брашаве (Румынія) Анжэла Рэпановічы і дырэктар бібліятэкі Універсітэта Крыта (Грэцыя) Маноліс Кукаракіс. Удзельнікі азнаёміліся з навучальнымі модулямі і даведаліся аб асновах кіравання і неабходных навыках для персаналу бібліятэкі, інфармацыйнай пісьменнасці і навыках пошуку, неабходных для аказання дапамогі карыстальнікам у пошуку і выкарыстанні эфектыўнай і рэлевантнай інфармацыі, інавацыйных online-бібліятэчных сэрвісах XXI стагоддзя, электронных бібліятэках і доступе да бібліятэкі карыстальнікам з абмежаванымі магчымасцямі. У рамках мерапрыемстваў прайшла прэзентацыя навуковай бібліятэкі ўніверсітэта, удзельнікі падзяліліся думкамі пра сучасныя тэндэнцыі ў бібліятэках Беларусі і Еўропы, разгледзелі магчымасць замежнай стажыроўкі спецыялістаў нашай бібліятэкі. У канцы сустрэчы замежныя госці наведалі галерэю «Universum», галерэю прафесараў і Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Па выніках трэнінгу ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.
- 21 жніўня па 3 верасня 2016 года загадчыца аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Пагарэлая О.Ю., бібліятэкар аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Курадавец М.В. прынялі ўдзел у серыі трэнінгаў для работнікаў бібліятэк, які адбыўся ў Лімерыкскім інстытуце тэхналогій (Ірландыя). Мэтай трэнінгаў было вывучэнне вопыту інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў, азнаямленне з сучаснымі напрамкамі інфарматызацыі бібліятэк ВНУ.
- 21-23 лістапада 2016 году 2 супрацоўніка Інстытута Тэхналогіі Лімэрыка прынялі ўдзел у пілотным трэнінгу па модулі №6 «Электронная бібліятэка» у рамках рэалізацыі праекта LNSS. На трэнінгу прысутнічалі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама супрацоўнікі бібліятэк ВНУ г. Гродна (25 удзельнікаў).
- З 5 снежня 2017 да 30 студзеня 2018 года на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы адбыліся заняткі па модулі 4 «Інфармацыйная пісьменнасць і даследчыя навыкі».
Модуль быў распрацаваны супрацоўнікамі бібліятэкі ў рамках праэкту LNSS і ўключаў у сябе 8 заняткаў па наступных тэмах:
«Выкарыстанне метрычных сістэм» (што такое метрычныя сістэмы; адрозненне паміж навукаметрыей і бібліяметрыей; што такое вебаметрыка і альтметрыка; асноўныя паказчыкі ў навукаметрыі / бібліяметрыі)
«Электронныя каталогі і пошукавая стратэгія» (тыпы каталогаў, доступ да інфармацыі, пошук і выманне інфармацыі, прынцыпы працы электронных каталогаў буйных бібліятэк свету)
«Электронныя базы дадзеных бібліятэк» (выкарыстанне баз дадзеных (БД) электронных бібліятэк для даследаванняў; прынцыпы пабудовы i генерацыі БД; індэксаванне ў базах даных; базы дадзеных адкрытага доступу, гісторыя станаўлення і развіцця, папулярныя платформы баз дадзеных адкрытага доступу)
«Аўтарскае права для бібліятэк» (што такое аўтарскае права, спецыфіка аўтарскага права ў Рэспубліцы Беларусь, плагіят і антыплагіят)
«Стварэнне і выкарыстанне апытальнікаў у даследаванні» (колькасныя і якасныя метады даследавання, што такое апытанне, анкетаванне, анкета; віды пытанняў, а таксама тыповыя памылкі пры складанні анкет; анлайн-сэрвісы, з дапамогай якіх можна ствараць анкеты).
З працоўным візітам Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведалі прадстаўнікі Pyramid Group Валерыя Рачэева і Маргарэт Шафер з Германіі, якія прыехалі ў Беларусь з мэтай правядзення маніторынгу заняткаў па модулях, якія праводзяцца беларускімі ВНУ-партнёрамі праекта.
У канцы заняткаў удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты.