З 2 па 6 лістапада 2015 года ў Гомелі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды праходзілі спаборніцтвы па настольным тэнісе, У якіх прынялі удзел 24 каманды.
На працягу пяці дзён каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы змагалася ў камандных, парных і адзіночных спаборніцтвах сярод мужчын і жанчын.
Па суме набраных ачкоў нашы майстры малой ракеткі занялі трэцяе агульнакаманднае месца. Перамогу ў адзіночных спаборніцтвах сярод мужчын атрымаў студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Павел Крышын. Другой ў адзіночных спаборніцтвах сярод дзяўчат стала студэнтка факультэта фізічнай культуры Марыя Кучук.
Трэнерам-прадстаўніком выступіў начальнік спартыўнага клуба купалаўскай ВНУ Кірыл Іванавіч Акуліч, які падрыхтаваў да ўніверсіяды каманду студэнтаў, у склад якой таксама ўвайшлі:
студэнты факультэта фізічнай культуры Ганна Міклаш, Марыя Саракалетава і Ігар Васяткін;
студэнты юрыдычнага факультэта Ангеліна Білан і Ігар Азараў;
студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Дзмітрый Мароз.
Першымі на ўніверсіядзе сталі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (Гомель), другімі - спартсмены Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Мінск).
- Второй в одиночных состязаниях среди девушек на Республиканской универсиаде по настольному теннису-2015 стала студентка факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Мария Кучук.
- Победу в одиночных соревнованиях среди мужчин на Республиканской универсиаде по настольному теннису-2015 одержал студент инженерно-строительного факультета ГрГУ имени Янки Купалы Павел Кришин