Пасяджэнне прыёмнай камісіі па прыёме ў аспірантуру прайшло ў Купалаўскім універсітэце 30 кастрычніка.
Навучацца ў аспірантуры ўніверсітэта будуць 24 чалавекі з ліку выпускнікоў магістратуры ГрДУ імя Янкі Купалы, прычым 9 з іх - выпускнікі гэтага года. Заказчыкамі месцаў для атрымання адукацыі ў аспірантуры за кошт сродкаў бюджэту выступілі структурныя падраздзяленні ўніверсітэта і іншыя арганізацыі. Акрамя таго, раней прыступілі да навучання і 3 замежныя грамадзяніна з Рэспублікі Ірак і Італьянскай Рэспублікі.
Абітурыенты, якія паступаюць на дзённую і завочную формы атрымання адукацыі, здавалі ўступныя экзамены па спецыяльнасці, а на форму суіскальніцтва - праходзілі ўступныя іспыты ў выглядзе гутаркі з загадчыкам кафедры і былі рэкамендаваныя да залічэння.
Новы навучальны год у аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы пачнецца 1 лістапада.
У тэму:
Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Купалаўскім універсітэце сёння ажыццяўляецца на 11 факультэтах. У 2020 годзе навучанне ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы завяршыў 21 чалавек, з якіх трое абаранілі дысертацыі ў тэрмін навучання.