Дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер сёння, 25 лістапада, уручыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Узнагароды - медалі "За працоўныя заслугі" і Падзякі Прэзідэнта - атрымалі амаль 40 прадстаўнікоў розных прафесій. Сярод іх - дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Тамара Піваварчык. Дзяржаўных узнагарод былі ўдастоены дзеячы навукі, адукацыі, сферы сацыяльнай абароны, будаўнічай галіны, грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, супрацоўнікі падатковых органаў, работнікі аграпрамысловага комплексу. Як адзначыў прэм'ер-міністр, «Кожны з узнагароджваемых, дамогся значных, а часам і выдатных вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці, унёс вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё краіны».