Візіт адбыўся ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».
У ходзе адукацыйнага візіту дацэнт узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту правёў заняткі для студэнтаў факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта. Студэнты 1 і 2 курсаў пазнаёміліся з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця гімнастыкі як віду спорту і як сродку фізічнага выхавання. У лекцыі Анвар Эштан прадставіў звесткі, якія характарызуюць гімнастыку як унікальны спосаб фізічнай дасканаласці. На практычных занятках студэнты вывучылі парадак падбору і мадыфікацыі гімнастычных практыкаванняў у адпаведнасці з задачамі навучання і выхавання.
Таксама дацэнт узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту Анвар Эштан сустрэўся з кіраўніцтвам факультэта фізічнай культуры, дзе абмяркоўваліся перспектывы далейшага міжнароднага супрацоўніцтва.