У 2014 годзе на змену праграм Еўрапейскай камісіі ў галіне вышэйшай адукацыі Tempus і Erasmus Mundus прыйшла новая праграма Erasmus+. Праграма разлічана на сяемігадовы перыяд да 2020 года. Агульны бюджэт праграмы – 14,7 міліярды еўра.
Тэматычна Erasmus+ накіравана на адукацыю, прафесійнае навучанне, моладзь і спорт. 21 кастрычніка 2015 года быў абвешчаны чарговы конкурс па праграме Erasmus+ па некаторых напрамках:
- Міжнародная крэдытная мабільнасць (Key action 1) – мабільнасць студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Тэрмін падачы заявак – 02.02.2016 г.
- Сумесныя магістарскія праграмы (Key action 1) http://eacea.ec.europa.eu/erasmus-plus/actions/key-action-1-learning-mobility-individuals/erasmus-mundus-joint-master-degrees_en. Тэрмін падачы заявак – 18.02.2016.
- Стварэнне патэнцыялу ў галіне вышэйшай адукацыі (Key action 2) - дапамога супрацоўніцтву і партнёрству, накіраванаму на мадэрнізацыю і інтэрнацыяналізацыю вышэйшых навучальных устаноў і сістэм адукацыі ў краінах-партнёрах, асабліва суседніх з Еўрапейскім Саюзам (раней Tempus) http://eacea.ec.europa.eu/erasmus-plus/actions/cooperation-for-innovation-and-exchange-good-practices_en. Тэрмін падачы заявак - 10.02.2016 г.
- Жан Мане http://eacea.ec.europa.eu/erasmus-plus/actions/jean-monnet_en. Тэрмін падачы заявык – 25.02.2016.
Больш падрабязная і актуальная інфармацыя пра Erasmus+ на афіцыйным сайце праграмы: http://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/index_en.htm, а таксама ў кіраўніцтве па праграме http://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/discover/guide/index_en.htm.
За дадатковай кансультацыяй звяртайцеся ў сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці project@grsu.by