Падаць дакументы для праходжання выпрабаванняў можна да 1 чэрвеня. Купалаўскі ўніверсітэт традыцыйна выступае адным з пунктаў рэгістрацыі абітурыентаў на ЦТ.
Як адзначыў дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Іосіф Дорняк, рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне з'яўляецца неад'емным складнікам уступнай кампаніі:
- Працэс рэгістрацыі можна лічыць завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуску на выбранае выпрабаванне - на гэта варта звярнуць асаблівую ўвагу рабятам і іх бацькам, - падкрэсліў Іосіф Дорняк.
Зарэгістравацца на выпрабаванні будучым студэнтам можна шляхам запаўнення формы на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Ці асабіста наведаць адзін з пунктаў рэгістрацыі, дзе сваю дапамогу дзецям прапануюць вопытныя супрацоўнікі. У Гродзенскай вобласці зарэгістравацца на ЦТ можна ў трох пунктах рэгістрацыі Купалаўскага ўніверсітэта. Аналагічны пункт працуе і на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Са старту рэгістрацыі на тэсціраванне ўжо прайшла палова адведзенага для гэта гэтага часу - завершыцца бягучы этап уступнай кампаніі 1 чэрвеня. Працэдуру рэгістрацыі ўжо прайшлі больш за 3.200 абітурыентаў Гродзеншчыны, з іх 1.400 чалавек складаюць рабяты з Гродна.
Больш падрабязную інфармацыю аб парадку рэгістрацыі на ЦТ можна знайсці на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.