Узнагароджанне членаў працоўнага калектыву і студэнцкай моладзі Купалаўскага ўніверсітэта адбылося на чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта 26 мая.
У ходзе пасяджэння Савета ўніверсітэта ў ГрДУ імя Янкі Купалы павіншавалі членаў прафесарска-выкладчыцкага складу з прысуджэннем вучоных ступеняў i прысваеннем вучоных званняў: з прысуджэннем вучонай ступені доктара юрыдычных навук дацэнта кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Вадзіма Хілюта, прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Матэматыка» дацэнта кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры Таццяну Ванькову і з прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Псіхалогія» дацэнта кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Ганну Ракіцкую.
Пасведчанні аб узнагароджанні другой прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручаны пераможцам IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020», студэнту 4 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Яўгену Купрыяновічу і студэнту 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Максіму Ступакевічу. Пасведчанні аб узнагароджанні трэцяй прэміяй фонду ўручаны пераможцам ХХVІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў: выпускнікам факультэта эканомікі і кіравання Сяргей Бахару і Аляксандру Дорняку, выпускнікам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Святлане Баброўскай і Ганне Ботвінка, выпускніцы філалагічнага факультэта Карыне Майсевіч, а таксама выкладчыку кафедры будаўнічых канструкцый Яну Навіцкаму, начальніку вучэбна-навукова-вытворчага аб'яднання «Студэнцкі медыяцэнтр» Анастасіі Паўлавай, спэцыялісту кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Ларысе Шпак.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Уладзімір Мыш'якоў і дацэнт кафедры спартыўных гульняў Ігар Сенін. Граматамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі адзначаны студэнты-купалаўцы. Гэта студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Дыяна Абраменка, студэнтка 4 курса Вераніка Басінская, студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вікторыя Вярэніч, студэнткі 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кацярына Казак і Анастасія Палівода, студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Алёна Маркевіч і студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Вольга Русілка.