У рамках акцыі студэнты-купалаўцы наведалі рэгіёны Гродзеншчыны з літаратурна-мастацкай пастаноўкай, а завяршылася падарожжа выступам у сценах сваёй AlmaMater.
Літаратурна-мастацкую пастаноўку, прысвечаную вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтавалі ўдзельнікі студыі эстрадных спеваў «Уні-Song» і студыі гутарковага жанру «Канферанс». З ёй купалаўцы наведалі Лідскі і Ваўкавыскі каледжы, пазнаёмілі навучэнцаў каледжаў і школьнікаў з ваеннай хронікай вызвалення населеных пунктаў Гродзенскай вобласці, распавялі апавяданні пра ваенны час, падзяліліся ўнікальнымі фотаздымкамі.
Акцыя «Дарогамі перамогі - вызваленне Гродзенскай вобласці» завяршылася дэманстрацыяй літаратурна-мастацкай пастаноўкі ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта 26 мая. Тыя, хто не змог убачыць пастаноўку купалаўцаў ужывую, могуць паглядзець яе ў запісе.
Арганізатарам акцыі выступіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пры садзейнічанні Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі і ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.