14 і 15 верасня ў карпусах універсітэта будуць працаваць выязныя прывівачныя пункты.
Прышчэпачная кампанія ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачалася ў сярэдзіне лютага, за гэты час былі прышчэплены больш за 50% супрацоўнікаў. Для большай зручнасці купалаўцаў здраўпункт арганізоўвае выязныя пункты вакцынацыі. 14 верасня можна будзе прышчапіцца ў корпусе ў завулку Даватара, 3/1, кабінет №110 з 13.00 да 15.00. А 15 верасня прышчэпачны кабінет адкрыецца ў корпусе па вуліцы Кастрычніцкай, 5 у аўдыторыі 102 з 13.00 да 14.00.
– З лютага гэтага года пачалі актыўна прывіваць супрацоўнікаў і студэнтаў. Купалаўцы добра адгукнуліся на гэтую магчымасць. Асабліва шмат жадаючых было ў летні час. У першую чаргу гэта звязана з прыёмнай кампаніяй і пачаткам навучальнага года. Да супрацоўнікаў далучаюцца і студэнты. Многія з іх ужо прыязджаюць з сертыфікатамі прааб вакцынацыі, – распавяла рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Як адзначыла загадчыца здраўпункту ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Кравец, перад вакцынацыяй супрацоўнікі і студэнты праходзяць першасны агляд ва ўрача-імунолага. Медык звяртае ўвагу на слізістыя абалонкі, артэрыяльны ціск, тэмпературу. Доктар абавязкова збірае алергалагічны анамнэз. Калі ўсё ў парадку, купалаўца прышчапляюць. Вакцынацыя праходзіць у два этапы. Пасля атрымання першага кампанента прышчэпкі павінен прайсці 21 дзень.
– Усе раней вакцыніраваныя супрацоўнікі і студэнты адчуваюць сябе добра. Мы заўсёды нагадваем купалаўцам: калі ўзнікаюць якія-небудзь пытанні, заўсёды можна патэлефанаваць і пракансультавацца, і пры пагаршэнні стану таксама абавязкова трэба паведамляць. Не варта перажываць, калі не атрымалася прыйсці на прышчэпку падчас выязной вакцынацыі. Прышчапіцца можна і ў здраўпункту нашага ўніверсітэта. Вельмі добра, што такая вялікая колькасць выкладчыкаў ужо прышчапіліся. Студэнты яшчэ ўключаюцца ў працэс, спадзяюся яны зробяць па прыкладу педагогаў, – распавяла Марына Кравец.
На мінулым тыдні, у чацвер, 9 верасня, прышчэпку можна было зрабіць у вытворча-лабараторным корпусе на Курчатава, 1а. У пятніцу выязны пункт арганізавалі ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Прышчэпачная кампанія працягнецца.