Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы запрашае аспірантаў прыняць удзел у конкурсе па праграме Erasmus+ Credit mobility.
Навучанне / стажыроўка будзе праходзіць ва ўніверсітэце Міколаса Ромерыса (Вільнюс, Літва).
Працягласць абмену: 3 месяца (91 дзень) у вясновым семестры 2016 года.
Прадметныя вобласці: сацыяльныя навукі, права, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, турызм, мовы.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці, прайшоўшы па наступных спасылках:
http://www.mruni.eu/lt/;
http://www.mruni.eu/en/research/laboratories/;
http://www.mruni.eu/en/prospective_students/degree_programmes/.
Умовы фінансавання: 750 еўра ў месяц + 180 еўра на пакрыццё дарожных расходаў.
Неабходны пакет дакументаў:
- заяўка ўдзельніка;
- рэзюме (CV);
- матывацыйны ліст (пазначыць тэму даследавання, выбраныя курсы ў прымаючай ВНУ, іх адпаведнасць праграме ГрДУ імя Янкі Купалы/адпаведнасць тэме дысертацыі).
Патрабаваны ўзровень валодання англійскай мовай: мінімум В1, В2.
Усе дакументы падаюцца ў сектар распрацоўкі праектаў у папяровым (першая старонка - заяўка ўдзельніка) і электронным варыянтах (высылаецца на электронную поўту project@grsu.by) на англійскай мове/з перакладам на англійскую мову (акрамя заяўкі ўдзельніка).
Апошні тэрмін прадастаўлення дакументаў - 15 студзеня 2016 года.
Кантакты
Адрас: вул. Ажэшкі, 22, офіс 317а (сектар распрацоўкі праектаў)
Кантактная асоба: Іна Антонава
Тэл.: 73-19-54
E-mail: project@grsu.by