У нашым універсітэце стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў навагоднім конкурсе "ЭкаЁлка - 2022". Прыняць удзел у ім могуць студэнты, магістранты, аспіранты і работнікі ўніверсітэта.
Конкурсныя работы выстаўляюцца ў навучальных карпусах і інтэрнатах студэнцкага гарадка ў адпаведнасці з заяўкаў. Кожная праца павінна быць падпісана!
Навагоднія экалагічныя ёлкі і елачныя ўпрыгожванні могуць быць выраблены з разнастайных падручных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць паўторна, напрыклад, поліэтыленавыя пакеты, пластыкавыя бутэлькі, макулатура, прадметы ўжытку, адзенне, мэбля. Палёт фантазіі не абмежаваны! Пра больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў Палажэнні.
Па выніках конкурсу пераможцаў вызначаць у 2 намінацыях: «Лепшая ёлка» і «Лепшае ёлачнае ўпрыгожванне».
Паспейце да 19 снежня падаць заяўку ва ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю (вул. Ажэшкі, 22-308) або па электроннай пошце csi@grsu.by