Арганізатар конкурсу - Міжнародны цэнтр навуковага партнёрства "Новая навука". Навучэнцы каледжа выдатна сябе паказалі ў намінацыі "Фізіка-матэматычныя навукі".
Дыплом I ступені атрымала праца «Даследаванне астранамічных заканамернасцей з выкарыстаннем фізічных законаў, матэматычных разлікаў і алгебраічных крывых». Яе падрыхтавалі Ангеліна Казак, Іван Чурак, Марыя Ярмоліч, Ягор Шаўцоў. Навуковы кіраўнік - Ірына Яўгенаўна Аўсянік.
Праца «Даследаванне гадавога руху свяцілаў адносна Зямлі» таксама была ўдастоена дыплома I ступені. Яе падрыхтавалі Сяргей Завадскі, Ілля Ульдзіновіч, Ганна Кулакоўская, Аляксандр Камароў, Цімафей Чарвякоў. Навуковы кіраўнік - Святлана Алегаўна Лях.
Віншуем купалаўцаў з паспяховым выступленнем!