У рамках творчага спаборніцтва студэнтам, магістрантам, аспірантам і супрацоўнікам універсітэта прапаноўвалася вырабіць навагоднюю ёлку і елачныя ўпрыгожанні з экалагічных падручных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць другасна. Увазе журы конкурсу ўдзельнікі прапанавалі каля 80 работ.
Конкурсныя работы ўдзельнікаў былі прадстаўлены ў навучальных карпусах і інтэрнатах Купалаўскага ўніверсітэта. Журы ацэньвала разнастайнасць, арыгінальнасць, экалагічнасць матэрыялаў і эстэтычную каштоўнасць работ.
Пераможцам конкурсу стала ёлка "Стары год сыходзіць прэч…" Вікторыі Кучук, студэнткі 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Другое месца дасталася працы "Елка-шасцярэнька" аўтарскага калектыву студэнтаў 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Трэцяе месца падзяліла творчая праца "Ясенія", створаная Ларысай Скварцовай, старшым выкладчыкам кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання і праца "Елка-кармушка" аўтарскага калектыву студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну.
У конкурснай намінацыі “Лепшая цацка” пераможцам стала работа Алены Такарчук, вядучага бібліятэкара навуковай бібліятэкі, размешчанай у галоўным корпусе ўніверсітэта. Другое месца заняла праца «Ажурнае хараство» Ксеніі Карнач, студэнткі 1 курса філалагічнага факультэта. Трэцяе месца было падзелена паміж працай Святланы Адамовіч, загадчыцай кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і працай "Гномікі" Лізаветы Кастусік, студэнткі 1 курса педагагічнага факультэта.
Пераможцам у намінацыі "Лепшы навагодні куток" стала Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы.
Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў выказвае падзяку ўсім, хто прыняў удзел у конкурсе! Час і месца ўзнагароджання пераможцаў удакладняецца.