View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Пятніца, 05 Люты 2016 14:31

Выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі сустрэліся з навучэнцамі Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага тэхналагічнага каледжа

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

ris 2016 8Прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага тэхналагічнага каледжа 2 лютага 2016 года правялі выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Аб перавагах навучання ў купалаўскім універсітэце і ўмовах паступлення на дзённую, завочную і завочную скарочаную формы навучання, аб навуковай, вучэбнай і грамадскай дзейнасці ў ВНУ, а таксама пра спецыфіку працы інжынераў-тэхнолагаў студэнтам распавялі загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Зігмундаўна Башун і выкладчык-стажор кафедры Наталля Валянцінаўна Чугай.

У канцы сустрэчы выкладчыкі кафедры прадставілі навучэнцам навучальныя матэрыялы, звязаныя з вытворчасцю прадукцыі і арганізацыяй грамадскага харчавання.

З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.

 

Чытаць 5837 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Люты 2016 14:34
 
We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.