28 і 29 сакавіка адбыліся Welcome-Day - прафарыентацыйныя мерапрыемствы для замежных абітурыентаў. На сувязь выйшлі Кашкадар'інскі юрыдычны тэхнікум, Ташкенцкі юрыдычны тэхнікум і Харэзмскі юрыдычны тэхнікум (Узбекістан).
Анлайн-сустрэча прайшла пры ўдзеле дэкана юрыдычнага факультэта Святланы Чабуранавай, намесніка дэкана Вольгі Лапа, магістранта юрыдычнага факультэта, старшыні зямляцтва замежных студэнтаў Арслана Отузава і студэнта 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Хаананя Чжана.
Студэнты расказалі пра вучобу і мерапрыемствы, у якіх яны бяруць удзел, пра зямляцтва замежных студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Быў прадэманстраваны відэаролік, падрыхтаваны замежнымі студэнтамі, а таксама адбылася прэзентацыя трох сумесных праграм па спецыяльнасці "Міжнароднае права", асаблівую цікавасць выклікала завочная форма навучання. У ходзе сустрэчы акцэнт быў зроблены на ўзаемнае прызнанне дыпломаў аб вышэйшай адукацыі ў гэтых дзяржавах.
У канцы сустрэчы быў адведзены час для адказаў на пытанні аўдыторыі. Замежных удзельнікаў цікавіла аплата за навучанне, асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу, адзнакі і іх крытэрыі, дыстанцыйная форма адукацыі, праходжанне практыкі, вывучэнне замежных моў.