Гэтыя сустрэчы ўжо даўно сталі традыцыйнымі для ГрДУ імя Янкі Купалы. Такі фармат дае дадатковую магчымасць пазначыць хвалюючыя пытанні. Учора адбылася сустрэча Ірыны Фёдараўны з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Сустрэча пачалася з абмеркавання Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Рэктар мела ўнікальную магчымасць асабіста пачуць эмацыйны зварот Аляксандра Рыгоравіча. У сваім звароце Прэзідэнт спыніўся на важнейшых аспектах для сучаснай Беларусі.
Асаблівую ўвагу Ірына Фёдараўна звярнула на важнасць інавацыйных распрацовак факультэта, бо менавіта тут засяроджаны адны з самых перадавых прафесій. Таму рэктар чакае, што выкладчыкі і студэнты яшчэ больш актыўна ўключацца ў стартап-рух. Таксама была падкрэслена важнасць навуковай працы, без якой універсітэт не можа быць ўніверсітэтам.
Асаблівую ўвагу рэктар звярнула на экспарт адукацыйных паслуг. Яго паспяховае выкананне залежыць не толькі ад канкрэтнай структуры, а ад кожнага купалаўца паасобку.