Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прыняў удзел у працы XXVII-га Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму і міжнароднай спецыялізаванай выставе ENERGY EXPO
Выстава праходзіла з 17 па 19 кастрычніка ў Мінску. У ходзе мерапрыемства загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман прадставіў на экспазіцыі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыборы і абсталяванне, створаныя пад яго кіраўніцтвам калектывам супрацоўнікаў і студэнтаў фізіка-тэхнічнага факультэта. Таксама адбыліся перагаворы з некалькімі кампаніямі-экспанентамі па пытаннях пастаўкі камплектуючых вырабаў для новых распрацовак кафедры электратэхнікі і электронікі, а таксама абсталявання для аснашчэння навучальных лабараторый фізіка-тэхнічнага факультэта.
Выстаўка «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (ENERGY EXPO) праводзіцца з 1995 года, прыцягваючы ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў, і з'яўляецца адной з самых буйных па дадзенай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі. У 2023 годзе сваю прадукцыю і паслугі прапанавалі звыш 200 прадпрыемстваў і арганізацый. Сярод іх найбуйнейшыя прадпрыемствы Беларусі і замежныя кампаніі, зацікаўленыя ў папулярызацыі прадукцыі на беларускім рынку.