Студэнты 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэя Самародава наведалі філіял Рэсурснага цэнтра РІПА ў Мінску, які размешчаны на базе Каледжа сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе.
У ходзе правядзення заняткаў студэнты вывучалі асаблівасці канструкцыі прамысловага робата на аснове маніпулятара Mitsubishi, асаблівасці яго праграмавання, адладжвалі кіруючую праграму з дапамогай праграмы-сімулятара і правяралі працу робата ў рэальных умовах. Таксама хлопцы вывучылі асаблівасці канструкцыі, кіравання і праграмавання мабільнага робата Robotino.
Студэнты змаглі атрымаць практычныя навыкі пры працы на вытворчай лініі «Індустрыя 4.0» фірмы FESTO, якая дазваляе распрацаваць і адладзіць вытворчы цыкл з выкарыстаннем рабатызаваных вочак на аснове маніпулятара KUKA.
Таксама нашы студэнты ў рамках экскурсіі наведалі майстэрні каледжа, азнаёміліся з асаблівасцямі канструкцыі і эксплуатацыі станкоў з ЧПУ. Станочны парк каледжа мае абсталяванне як айчыннай вытворчасці, так і замежнае, у прыватнасці такіх вядучых сусветных вытворцаў як DOOSAN і HAAS.