Падпісанне адбылося ў рамках Гадовага Акта Мінскай духоўнай семінарыі, прысвечанай дню памяці сусветных вялікіх свяціцеляў і настаўнікаў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Залатавустага.
Адбылося падпісанне Дагавораў аб двухбаковым супрацоўніцтве. З боку Мінскай духоўнай семінарыі дагавор падпісаў рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч, а з боку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - прарэктар па выхаваўчай рабоце Васілій Сянько.
Падпісаны дагавор прадугледжвае арганізацыю і правядзенне сумесных навукова-практычных і навукова-метадычных мерапрыемстваў, падрыхтоўку і рэалізацыю сумесных навукова-даследчых праектаў.
Акрамя таго, бакам цікавы абмен вопытам у рэалізацыі перадавых тэхналогій і метадаў навучання, узаемадзеянне ў падрыхтоўцы навуковых кадраў абмен выкладчыкамі, маладымі вучонымі і іншымі работнікамі для чытання лекцый, таксама шэраг іншых напрамкаў.