21 мая адбылася рабочая сустрэча прарэктара па навуковай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Наталлі Башун, старшыні Савета маладых вучоных універсітэта Аляксандра Горнага і начальніка навукова-даследчай часткі Антона Глазева з актывам Студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны бягучыя вынікі дзейнасці студэнцкіх навуковых аб'яднанняў на факультэтах, закрануты асноўныя праблемныя пытанні навукова-даследчай работы студэнтаў, разгледжаны вопыт паспяховай арганізацыі работы студэнцкіх навуковых гурткоў.
Асноўны акцэнт сустрэчы - сумеснае абмеркаванне і вызначэнне далейшых перспектыў развіцця навукова-даследчай работы студэнтаў, выпрацоўка дзейсных механізмаў і рычагоў стымулявання эфектыўнай навуковай дзейнасці навучэнцаў, прыцягнення моладзі ў навуку і прапаганды дасягненняў маладых вучоных Купалаўскага ўніверсітэта ў знешнім асяроддзі.