Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя «Роля муніцыпальнага кантролю ў развіцці камфортнага гарадскога асяроддзя», арганізаваная пракуратурай Ульянаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Маскоўскім дзяржаўным юрыдычным універсітэтам імя А.Я. Кутафіна і цэнтрам кампетэнцый «ГЕАПРАВА» адбылася 4 ліпеня.
Дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Аксана Шупіцкая выступіла ў анлайн-фармаце з дакладам «Лічбавае галасаванне: магчымасці і рызыкі». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя вучоныя-прававеды і эксперты, практыкуючыя юрысты, прадстаўнікі праватворчых і правапрымяняльных органаў - аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне канстытуцыйнага і муніцыпальнага права.
У фармаце адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі розных галін юрыдычных навук, органаў улады, грамадскіх арганізацый і маладзёжнай супольнасці ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўдасканалення існуючых і выпрацоўкі кантрольных механізмаў забеспячэння прававога рэжыму і развіцця камфортнай жыццёвай прасторы на ўзроўні муніцыпалітэтаў, а таксама пытанні процідзеяння і прыняцця прэвентыўных мер. скажэнні волі жыхароў ва ўмовах лічбавых тэхналогій, якія імкліва развіваюцца.