Сёння госці сустрэліся са старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Аленай Пасютай. Бакі абмеркавалі павелічэнне тавараабароту паміж рэгіёнамі-партнёрамі, а таксама намецілі вектары супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы і ў галіне аховы здароўя. Удзельнікам сустрэчы стала і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Дэлегацыя таксама прыняла ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У праграме візіту наведванне асноўных славутасцяў і прадпрыемстваў нашага горада.
Нагадаем, дэлегацыя Чувашскай Рэспублікі знаходзіцца з візітам у Беларусі ўжо некалькі дзён. Прайшла сустрэча з Прэзідэнтам, а таксама з беларускай дыяспарай чувашаў. Госці таксама наведалі буйныя сталічныя прадпрыемствы і вызначылі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва.