Міжнародны форум адбудзецца 24 верасня 2024 года на базе ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт».
У рамках форуму будзе арганізавана работа секцый «Асаблівасці падрыхтоўкі выкладчыкаў кітайскай мовы ва ўніверсітэтах Беларусі / Асаблівасці падрыхтоўкі выкладчыкаў кітайскай мовы як замежнай ва ўніверсітэтах Кітая», «Сучасныя тэхналогіі навучання кітайскай мове як замежнай у агульнаадукацыйных установах», а таксама «Перспектывы гуманітарнага супрацоўніцтва ў навукова -даследчай сферы РБ і КНР», «Майстар-класы па навучанні вуснаму і пісьмоваму перакладу» і «Трэнінгі па эфектыўнай міжкультурнай камунікацыі».
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – да 10 верасня 2024 года.
Матэрыял выступленняў для своечасовага перакладу неабходна даслаць да 15 верасня 2024 года на адрас: cimslu@gmail.com. У выпадку адсутнасці тэксту да ўказанай даты ўдзельнік форума забяспечвае пераклад выступлення самастойна.
Адрас і кантакты аргкамітэта: 220034 Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Захарава, 21, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Інстытут Канфуцыя ў МДЛУ (Б-105). Тэлефоны (для даведак): +375293775056, +375172894508.