Мерапрыемства для маладых гісторыкаў Саюзнай дзяржавы – першы форум Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі - пройдзе 13 верасня ў г. Смаленск, РФ.
У рамках форуму ўдзельнікаў чакаюць адукацыйныя лекцыі, дыскусіі, урачыстыя мерапрыемствы, а таксама забаўляльная і экскурсійная праграмы.
Спікерамі адукацыйнага блока выступяць вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі гісторыкі, палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты і спецыялісты ў сферы медыяў.
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства і Урада Смаленскай вобласці.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі, якія займаюцца гістарычнай навукова-даследчай дзейнасцю.
Заяўкі прымаюцца да 1 верасня 2024 года. Падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя на мерапрыемства на сайце.