Загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Мартыненка і загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко прынялі ўдзел у працы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Практыка ажыццяўлення правасуддзя і праваахоўнай дзейнасці ў кантэксце функцыянавання нацыянальнай прававой сістэмы», прысвечанай 25-годдзю Інстытута і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На юбілейнай канферэнцыі прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі з галіны навукі, адукацыі, судовай сістэмы і праваахоўных органаў.
Першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Валерый Калінковіч адкрыў серыю пленарных выступленняў з дакладам аб важнай ролі Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ ў падрыхтоўцы спецыялістаў для прызначэння на пасады суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі, у павышэнні корпуса і працаўнікоў апаратаў судоў.
Купалаўскія навукоўцы выступілі з дакладамі, у якіх выклалі асноўныя палажэнні крымінальна-прававой палітыкі ў сферы абароны культурнай спадчыны і забеспячэння інфармацыйна-псіхалагічнай бяспекі грамадства, абвясцілі прывітанне рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы ўдзельнікам канферэнцыі, у якім была адзначана вядучая роля ІППК БДУ ў сістэме ўстаноў адукацыі юрыдычнага профілю.