Дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Купалаўскага ўніверсітэта Вадзім Родчанка распрацаваў унікальную тэхналогію "Automatic Data Mining based on cluster structures", якая заснавана на арыгінальнай матэматычнай мадэлі і спецыялізаваных алгарытмах машыннага навучання. Інавацыйны падыход да аналізу дадзеных дазваляе выяўляць раней невядомыя і карысныя заканамернасці, якія могуць быць лёгка інтэрпрэтаваны ў розных галінах.
У адрозненне ад традыцыйнага машыннага навучання ў аўтаматызаваным рэжыме, дзе спецыялісты ў вобласці Machine Learning удзельнічаюць у выбары мадэлі, параметраў і фармаванні набораў дадзеных, прадстаўленая тэхналогія прадугледжвае правядзенне навучання ў аўтаматычным рэжыме непасрэдна спецыялістам-прадметнікам.
Тэхналогія дае магчымасць рэалізаваць SaaS-дадатак, які дазваляе карыстальнікам самастойна праводзіць аналіз даных, выяўляць заканамернасці і будаваць сістэмы прыняцця рашэнняў без спецыялізаваных ведаў у галіне машыннага навучання.
Вынікі эксперыментаў на рэальных і мадэльных дадзеных пацвярджаюць эфектыўнасць тэхналогіі і яе здольнасць дапамагаць спецыялісту-прадметніку аналізаваць дадзеныя і выяўляць утоеныя заканамернасці.
Прапанаваная тэхналогія разлічана на правядзенне інтэлектуальнага аналізу эксперыментальных даных і прызначана як для навукова-даследчых устаноў, так і для распрацоўшчыкаў інтэлектуальных сістэм падтрымкі прыняцця рашэнняў. Патэнцыйныя карыстальнікі - прадпрыемствы Парку высокіх тэхналогій, РНПЦ Рэспублікі Беларусь, навуковыя ўстановы, прамысловыя прадпрыемствы, тэлекамунікацыйныя прадпрыемствы, гандлёвыя сеткі і іншыя.