Арганізатарамі акцый сталі спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.
Асноўная мэта акцый - фарміраванне пазітыўнага мыслення і спрыяльнага псіхалагічнага клімату ва ўніверсітэце.
Акцыі ўжо адбыліся на базе студэнцкіх інтэрнатаў №6, №3 і на фізіка-тэхнічным факультэце, а таксама на гэтым тыдні яны пройдуць у інтэрнатах №2, №4 і №5.
Студэнты зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі. Кожны ўдзельнік атрымаў прадказанне «Самае лепшае пажаданне на дзень» і змог пакінуць свой голас на інтэрактыўных стэндах «Жыві з пазітывам!» і «Падары ўсмешку свету!».
Памятайце: усмешка, як і прыгажосць, выратуе свет! Дзяліцеся адзін з адным пазітывам! Станьце для навакольных крыніцай добрых навін, радасных падзей і добрых слоў.
Выбірайце пазітыў - ён заўсёды ў модзе!