Адзіны дзень інфармавання – гэта спецыяльна выдзелены дзень, калі праводзяць масавыя мерапрыемствы і кампаніі па інфармаванні грамадзян. Яны накіраваны на павышэнне дасведчанасці грамадскасці, прыцягненне ўвагі да важных пытанняў і стымуляванне абмеркавання іх сярод шырокай аўдыторыі. Таксама Адзіны дзень інфармавання садзейнічае распаўсюджванню важнай інфармацыі, фарміраванню грамадскай думкі і мабілізацыі намаганняў у вырашэнні канкрэтных задач. Перад калектывам універсітэта выступілі суддзя суда Кастрычніцкага раёна Уладзімір Пазняк, які гаварыў аб супрацьдзеянні карупцыі і прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў, а таксама загадчык кафедры гісторыі Беларусі археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Амелька з выступленнем на тэму ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР.