Лета скончылася, але праца студэнцкіх атрадаў у розных арганізацыях і на аб'ектах нашай краіны працягваецца. Студэнцкі будаўнічы атрад "Купалаўцы" імя Героя Савецкага Саюза Аляксея Інакенцьевіча Антонава ўдзельнічае ў работах па рэканструкцыі і будаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
Студэнцкія атрады - гэта не толькі першы працоўны вопыт, але і выдатная пляцоўка для знаёмства, развіцця каманднага духу і, вядома ж, магчымасць заробку. Прадпрыемствы і арганізацыі горада Гродна, вобласці і ўсёй краіны шануюць студэнтаў-купалаўцаў за іх энергію, ініцыятыву і адказны падыход да працы.
Праца ў студэнцкіх атрадах садзейнічае асобаснаму і прафесійнаму развіццю студэнтаў, дапамагае ім пашырыць кругагляд, навучыцца вырашаць задачы ў калектыве і прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Гэта таксама выдатная магчымасць ужыць тэарэтычныя веды, набытыя ва ўніверсітэце, на рэальных аб'ектах і праектах.
Дарэчы, гэтым летам у будаўнічых, педагагічных, сэрвісных, вытворчых і сельскагаспадарчых студэнцкіх атрадах працавалі больш за 800 купалаўцаў.