У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы валанцёрскаму руху надаецца шмат увагі. Студэнтам прапанавана нямала напрамкаў дзейнасці, у якіх яны могуць сябе рэалізаваць. Акрамя таго, працуе Школа валанцёра, дзе купалаўцам даюць усе неабходныя веды.
Працу валанцёраў каардынуе Цэнтр валанцёрскай дзейнасці. Цяпер у ім задзейнічаны больш за 800 валанцёраў, якія ахопліваюць шырокі спектр напрамкаў. Студэнты працуюць з сацыяльна неабароненымі катэгорыямі людзей, займаюцца добраахвотніцкай дзейнасцю, накіраванай на патрыятычнае выхаванне і захаванне гістарычнай памяці, працуюць на спартыўных мерапрыемствах рознага ўзроўню.
Як расказалі ў Цэнтры валанцёрскай дзейнасці, купалаўцы штогод суправаджаюць грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!», гісторыка-асветніцкі праект «Цягнік Перамогі», рэспубліканскае комплекснае спартыўна-масавае мерапрыемства «Усе разам» і іншыя.
Таксама нашыя валанцёры бяруць удзел у значных штогадовых акцыях, такіх як «Збяром дзяцей у школу», «Дзень дабра», «Дапаможам разам», «Нашы дзеці», «Добрае сэрца», «Падары сэрца дзецям», «Вясновы тыдзень дабра» , «Анёл ў тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла», «Вучымся разам», выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная», кірмашы «Прыкладзі руку» і «Ад сэрца да сэрца». Пастаяннай шэфскай дапамогай ахоплена больш за 10 інтэрнатных устаноў горада Гродна і Гродзенскай вобласці.
Дарэчы, Цэнтру валанцёрскай дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўлена падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за важкі ўклад у валанцёрскі рух, уключэнне студэнтаў у сацыяльна значную дзейнасць і высакародную місію па прасоўванні добраахвотніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Калі вы хочаце стаць часткай вялікай валанцёрскай сям'і, звярніцеся да старшыні валанцёрскага атрада або намесніка дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце на факультэце. Вам неабходна выбраць жаданае накіраванне валанцёрскай дзейнасці і напісаць згоду на ўключэнне ў валанцёрскі атрад.