Рэспубліканскі конкурс сацыяльных маладзёжных праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» 2024/2025 адбудзецца ўжо пяты раз. Ён накіраваны на зацвярджэнне здаровай, сацыяльна-значнай, актыўнай у адносінах да жыцця і сям'і пазіцыі моладзі Рэспублікі Беларусь як асноўнай альтэрнатывы негатыўным з'явам у грамадстве.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы дзяржаўных устаноў вышэйшай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, а таксама дадатковай адукацыі Рэспублікі Беларусь пад куратарствам спецыяліста, які ажыццяўляе дзейнасць у сферы арганізацыі работы з моладдзю ва ўстановах адукацыі. У моладзі ёсць магчымасць рэалізаваць сваю ідэю па рашэнні сацыяльна-значных праблем сучаснага грамадства.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларуская Праваслаўная Царква.
Для ўдзелу дастаткова да 26 кастрычніка зарэгістравацца па гугл-форме, апісаць ідэю праекта па інфармацыйнай карце-заяўцы і адправіць яе арганізатарам на электронную пошту.