Па добрай традыцыі ў першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Купалаўцы штогод далучаюцца да святкавання, і гэты год не стане выключэннем! Ва ўніверсітэце запускаецца акцыя «Мы – настаўнікам…».
Далучыцца да акцыі могуць студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі. Для таго каб стаць удзельнікам, неабходна прыдумаць віншаванне і запісаць яго на відэа. Фармат не абмежаваны, вы можаце прачытаць ці напісаць верш, праспяваць песню, запісаць кліп ці зрабіць слайд-шоў. Пасля таго, як ваша віншаванне будзе гатова, дашліце яго ў цэнтр студэнцкіх ініцыятыў. Дасылайце відэа ў Viber ці Telegram па нумары +375292789585. Зрабіць гэта трэба да 3 кастрычніка.
Давайце разам скажам шчырыя словы віншавання і падзякі нашым выкладчыкам за іх нялёгкую, але такую важную працу!