«Школа актыўнага грамадзяніна» – гэта інфармацыйна-адукацыйны праект, у рамках якога фарміруецца інфармацыйная і палітычная культура, актыўная грамадзянская пазіцыя ў моладзі. Купалаўцы сталі спікерамі праекту і выступілі ў школах Гродна.
У рамках праекту перад навучэнцамі з тэмай «Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз» выступілі прадстаўнікі патрыятычнага сектара Школы асветы Купалаўскага ўніверсітэта – студэнты 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Расціслаў Сіроцкі, Паліна Піваварчык, Марыя Паўловіч, а таксама студэнткі 1 курса Арыяна Ланіна і Маргарыта Крупіца.
Студэнты расказалі пра сваю дзейнасць у ГА «БРСМ”, у Маладзёжным парламенце пры Савеце дэпутатаў, пра новыя ідэі і перспектывы супрацоўніцтва.
Удзел студэнтаў у праекце «Школа актыўнага грамадзяніна" падкрэслівае іх гатоўнасць да актыўнага грамадскага жыцця, развіццю лідэрскіх якасцей і імкненню да пабудовы яркай і адказнай будучыні.
Студэнты наведалі ДУА «Сярэдняя школа №41 імя А.М. Кузняцова г. Гродна», ДУА «Сярэдняя школа №42 г. Гродна», ДУА «Сярэдняя школа №16 імя Ф.П.Кірычэнкі г. Гродна», ДУА «Гімназія №9 імя А.М. Кузняцова г. Гродна», ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г. Гродна», ДУА «Сярэдняя школа №3 імя У.М. Усава», ДУА «Сярэдняя школа №40 імя У.І. Крамко г. Гродна».