Штаб працоўных спраў ГрДУ імя Янкі Купалы, аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў і ПЗ/РК ГА «БРСМ» арганізавалі конкурс. Яго мэта – развіццё руху студэнцкіх атрадаў ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і выяўленне лепшых студэнцкіх атрадаў, камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў універсітэта па напрамках дзейнасці.
Да ўдзелу ў конкурсе «Працоўны семестр - 2024» запрашаюцца камандзіры, камісары і байцы студэнцкіх атрадаў, а таксама атрады Купалаўскіх устаноў па ўсіх напрамках дзейнасці.
Падаць заяўку трэба да 4 кастрычніка.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Найлепшы будаўнічы атрад», «Найлепшы вытворчы атрад», «Найлепшы сельскагаспадарчы атрад», «Найлепшы педагагічны атрад», «Найлепшы сервісны атрад», «Найлепшы камандзір атрада», «Найлепшы камісар атрада», «Найлепшы баец атрада».
З умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні конкурсу.
Па дадатковых пытаннях звяртацца ў 308 кабінет галоўнага корпуса ўніверсітэта або па тэл. 80292789585 або 80152397209.