Працоўнае лета купалаўцаў было яркім і насычаным! Дзеці паспелі папрацаваць у розных кутках Беларусі і за яе межамі. З году ў год працадаўцы ахвотна бяруць на працу студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, таму не дзіўна, што байцы студатрадаў працягваюць працу - студэнтаў чакаюць на ЗАТ "Атлант".
Цяпер ва ўніверсітэце фарміруецца зводны студэнцкі вытворчы атрад на вядучым Мінскім прадпрыемстве Рэспублікі Беларусь - ЗАТ "Атлант". Працаваць студэнты будуць з 3 лістапада па 13 снежня ў якасці слесараў-зборшчыкаў, будуць выконваць тэхналагічна нескладаную работу на канвееры пад кіраўніцтвам майстра вытворчасці.
Для бяспечнай і прадуктыўнай дзейнасці байцоў студэнцкага атрада створаны ўсе ўмовы: зменны графік, бясплатнае харчаванне, дастойная аплата працы, дружны калектыў.
Паспейце запісацца ў студэнцкі атрад, заяўкі прымаюцца да 17 кастрычніка! Каб далучыцца да студэнцкага атрада, звяртайцеся ў каб. 308 галоўнага корпуса (вул. Ажэшкі, 22) і па тэл. (80152) 39-72-09 ці 8029-2789585.